Экстаз Святой Тэрэзы
| ||
Джавані Ларэнца Берніні | ||
Экстаз Святой Тэрэзы. 1645-1652 | ||
італ.: L'Estasi di Santa Teresa d'Avila | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Памеры | 350 см × см | |
Санта Марыя дэла Віторыа, Рым | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Экстаз Святой Тэрэзы (італ.: Estasi di santa Teresa d'Avila) — алтарная група ў капэле Карнара ў рымскай царкве Санта-Марыя-дэла-Віторыа, створаная ў 1645—1652 гадах Джавані Ларэнца Берніні па заказе венецыянскага кардынала Федэрыка Віторыа.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Скульптура прысвечана Святой Тэрэзе, іспанскай манашцы і каталіцкай святой, якая жыла ў XVI стагоддзі. У адным з лістоў Святая Тэрэза распавяла, як аднойчы ў сне «да яе з'явіўся анёл у цялесным вобразе» і працяў ёй улонне залатой стралой з вогненным канцом, з-за чаго яна зведала «салодасную пакуту».[1] Берніні ўвасобіў гэта містычнае бачанне ў мармуры.
Скульптуры, выкананыя з белага карарскага мармуру, размешчаны ў алтарнай нішы сярод калон з каляровага мармуру, на фоне пазалочаных бронзавых прамянёў, якія сімвалізуюць боскае святло. Святая Тэрэза пагружана ў стан духоўнага азарэння, задраўшы галаву, абхопленая знямогай святая ляжыць на аблоках, анёл, які стаіць побач, накіроўвае ў яе сэрца залатую стралу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Henze, Anton. Kunstführer Rom. — Stuttgart: Reclam, 1994. — ISBN 3-15-010402-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Экстаз святой Тэрэзы